Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 5 красавіка
Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е
дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
А была гэта ўжо 13 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную
катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў крыніцы еднасьці паміж вучнямі Хрыста а Богам,
сказаўшы наступнае: Віноўнікам адзінства сярод вучняў Хрыста і іхняе еднасьці
з Богам ёсьць Сьвяты Дух, які напаўняе сэрцы любоў”ю. Аднак прысутнасьць Духа Сьвятога
ў Касьцёле не касуе нашае чалавечнасьці з яе слабасьцямі. У гісторыі і сучаснасьці-
сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—ёсьць многа матываў, ў якіх рознае разуменьне праўдаў
веры вядзе да спрэчак і падзелаў. Тымчасам Касьцёл
зьяўляецца супольнасьцю любові, калі ёсьць верны праўдзе Эвангэльля, якое Ісус даручыў
сваім Апосталам. Бо ж еднасьць – сказаў на заканчэньне сваёй катэхэзы Папа—нараджаецца
з веры, якая ,ў сваю чаргу, нараджаецца са слуханьня Апостальскага пераказу, ўзмацоўваецца
ламаньнем хлеба і малітваю ды выяўляецца ў служэбнай братэрскай любові. На заканчэньне
аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары,
надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.