У Кракаве завершана дыяцэзіяльная частка працэса беатыфікацыі Яна Паўла II°.
У Кракаве завершыўся працэс далучэння да ліку блаславёных Свяцейшага Айца Яна Паўла
II°. Размова ідзе аб зборы сведчанняў для афіцыйнай беатыфікацыі на ўзроўне дыяцэзіі.
З гэтага моманту працэс пераносіцца ў Рым. Кракаўскі арцыбіскуп Станіслаў Дзівіш адправіў
1 красавіка з нагоды заканчэння працэдуры збору сведчанняў Святую імшу ў катэдры Кракава. Папа-нябожчык
у гэтыя дні знаходзіцца ў цэнтры ўвагі польскіх СМI, яму прысвячаюцца шматлікія культурныя
мерапрыемствы, як, напрыклад, выстава фотаграфій, на якой магчыма пазнаёміцца з рознымі
перыядамі доўгага пантыфікату Яна Паўла II°. Маладыя людзі збіраюцца для малітвы таксама
і ў тым месцы, дзе яны віталі Кароля Вайтылу пад час яго апошняга падарожжа на Радзіму.