2006-04-04 13:38:36

Пашана Папы Бэнэдыкта 16 свайму папярэдніку


У панядзелак 3-га красавіка, была адслужана на Плошчы Сьвятога Пятра, Сьвятая Імша за душу Папы Яна Паўла ІІ, якой старшынстваваў Папа Бэнэдыкт 16. У сваім казаньні, Бэндыкт 16 прыпомніў вялікую веру Яна Паўла ІІ, яго эўхарыстычную ды марыйную духоўнасьць . Падкрэсьліў, што памёршы Папа склаў Богу і Касьцёлу дар са свайго жыцьця. Перажываў сваё сьвятарства як памер ахвярнасьці. Абдараваны Богам шматлікімі чалавечымі і духоўнымі дарамі, быў “скалою” ў веры.
На заканчэньне свайго казаньня Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што Ян Павал ІІ пастаянна ўзываў, каб без страху ісьці дарогаю вернасьці Эвангэльлю, каб быць прапаведнікамі і сьведкамі Хрыста ў трэцім тысячагоддзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.