2006-04-04 13:36:33

Каталіцкі штотыднёвік " Хрысціянская
сям'я" (Famiglia cristiana) выпусціў
брашуру- дасье да гадавіны з дня смерці
Папы Яна Паўла 2-га.


Назвалі гэты агляд "Веліч Папы, які змяніў гісторыю".
- БЕЗ ЯГО НЕМАГЧЫМА ДА КАНЦА ЗРАЗУМЕЦЬ 20 СТАГОДДЗЕ -
сцвярджаюць аўтары. І тлумачаць гэтую думку: " Ён змяніў Царкву, зноў уклаўшы ў Яе пачуццё хвалявання за Эвангелле. Ён абудзіў усіх. Ён прыклікаў глядзець шырэй і,як казаў у Энцыкліцы Dominium et vivificantem "Госпада і Жыццядаўцу" -" неабходна выйсці на прасцягі жыцця."
Як выказваецца суайчыннік польскага Папы кардынал Глемп,"ён змяніў гісторыю мужнасцю веры".Французскі кардынал Рожэ Этчегерай у гэтай публікацыі паказвае выключную сілу малітвы папы, што нас пакінуў летась. Прыводзяцца і пранікнёныя словы Папы Бенедыкта 16 з першага паслання ,дзе з глыбокім хваляваннем ён прыпамінае вялікага аднадумцу, свайго папярэдніка на Пятровым пасадзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.