У Рыме - вялікая падзея. Адбылася асвячанне Крыжа і купала першага тут мэтанакіравана будаванага
праваслаўнага храма ў імя святой велікамучаніцы Кацярыны.
Епіскоп Егор'еўскі Марк, апякун будоўлі РПЦ, паблаславіў і асвяціў купал з крыжам,
пасля чаго яго ўзнялі і ўсталявалі на даху царквы. Шчасны перыяд для такой Божае
справы, бо Руская Праваслаўная Царква праз увесь гэты календарны тыдзень шануе крыж.
У пятніцу, калі па ўсіх святынях Русі крыж зноў уносіцца да алтару, праваслаўны
крыж узнёсся да неба Вечнага гораду. Прысутнічаў на цырымоніі пасол РФ у Італіі
Аляксей Мяшкоў. Дададзім, што храм св. Кацярыны, які павінен стацца духоўным і
культурным цэнтрам для прадстаўнікоў праваслаўнай дыяспары на Апенінах, прымыкае
да маёнку рэзідэнцыі рускага дыпламатычнага корпусу - вілы Абамелек. Епіскап
Марк зазначыў:" Самое ўзвядзенне гэтага храма, які размяшчаецца непадалёк ад базілікі
апостала Пятра, паказвае стратэгічны выбар: знак рускага праваслаўя тут, у Італіі,
побач з галоўным храмам каталіцкага свету. Цяпер гэта сімбаль дыялогу і нашага хрысціянскага
сведчання ў сэкулярызаванай Еўропе, у цэлым свеце, які губляе свае хрысціянскія карані.
Гэта...сапраўды гістарычная падзея: над Вечным горадам узнёсся , ўпершыню ў старажытным
Рыме, купал з крыжам Рускага праваслаўнага храма. - сведка важнасці захавання хрысціянства". Будаўніцтва
храма РПЦ будзе працягвацца.