2006-04-03 15:16:47

Малітва "Анёл Гасподні" з Папам: успамін аб Яну Паўлу ІІ


А паўдні, ў нядзелю 2-га красавіка, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. Сваё разважаньне, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў памяці Яна Паўла ІІ. Прыпомніў апошнія дні земскага жыцьця Папы- паляка, якога цярпеньні сталіся быццам-бы прадаўжэньнем пасхальнага Трыдума ў асаблістым жаданьні выконваньня аж да канца даверанай яму паслугі. Што пакінуў нам гэты вялікі Папа для Касьцёла 21-га стагоддзя?—запытаўся Сьвяцейшы Айцец. Адказ на гэтае пытаньне—на думку Бэнэдыкта 16—зьмяшчаецца ў ягоным закліку ад 22-га кастрычніка 1978-га году: “Адкрыйце дзьверы Хрысту”
RealAudioMP3
Гэтае незабыўнае кліканьне, якое пастаянна я чую ў сваіх вушах, Ян Павал ІІ увасабліў цэлаю сваёю асобаю і місіяю, як Наступнік Сьвятога Пят ра, асабліва цераз нязвычайную праграму апостальскіх падарожжаў- сказаў Бэнэдыкт 16. Наведваючы краіны цэлага сьвету ён ажыцьцявіў быццам-бы адзіным сваім жэстам гэтыя свае праграмныя словы. Заўсёды абвяшчаў Хрыста якога, падобным чынам як Другі Ватыканскі Сабор, ставіў за адказ на чалавечыя чаканьні, чаканьні свабоды, справядлівасьці, міру. Любіў паўтараць: Хрыстос ёсьць Адкупіцелям Чалавека, адзіным сапраўдным Збавіцелем кожнае асобы і ўсяго чалавечага роду.
Калі не мог ўжо падарожнічаць- сказаў на заканчэньне свайго разважаньня Папа- затым нават і хадзіць ды урэшце нават гаварыць, ягоны жэст, ягонае абвяшчаньне зьвялося да найважнейшага: да дару з самога сябе аж да канца. Ягоная сьмерць сталася зьдзяйсьненьнем пасьлядоўнага сьведчаньня веры, якое кранула сэрцы так многіх людзей добрае волі.
У гэты момант, калі ідзе ў эфір наша праграма Папа Бэнэдыкт 16 служыцьХаўтурную Літургіі за душу памёрашага Папы Яна Паўла ІІ. Больш аб гэтай падзеі мы раскажам ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.