2006-04-03 10:47:21

Iнтэрв'ю з рэктарам каталіцкага універсітэта ў Мілане.


Уплывовая iтальянская газета “Коррьере делла сера” змесцiла на сваiх старонках iнтерв’ю з рэктарам каталiцкага унiверсiтэта ў Мiлане Лорэнцо Орнагi, у якiм ён разважае аб першым годзе пантыфiкату Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° i яго пераемнасцi са сваiм папярэднiкам Янам Паўлам II°. Рэктар назваў гэту пераемнасць выключнай, падкрэслiваючы, што i новы Папа заклiкае “не баяцца праўды”. Яшчэ ў 2002 годзе тагачасны кардынал Язэп Рацынгер выступiў з вядомай прамовай аб мiтах у палiтыцы. Пасля краху “вялiкiх iдэялогiй” ХХ° стагоддзя – нацызму i камунiзму – захавалася аднабаковая мiталагiзацыя такiх сапраўдных каштоўнасцей, як навука, свабода, прагрэс. Папа не абмяжоўваецца крытыкай гэтай аднабаковасцi, ён указвае на неабходнасць звароту да каранёў, вытокаў згаданых каштоўнасцей. Пры гэтым канцэпцыю Бенедыкта XVI° нельга зводзiць выключна да аугустынiянскага песымiзму, ён звяртаецца i да св.Тамаша Аквiнскага, якi, у сваю чаргу, абапiраўся ў сваiх працах на iдэi Арыстоцеля.







All the contents on this site are copyrighted ©.