2006-03-31 13:29:49

Сімпозіўм у папскім рускім каледжы
"Russicum" аддаў даніну памяці першаму
рэктару айцу-езуіту Вендаліну Яворку.


У 1929 годзе Папа Пій 11 стварае ў Рыме гэтую духоўную семінарыю. Ад самога пачатку ў гэтай святой справе ўдзельнічае славацкі святар Яворка. Ён кіруе рэстаўрацыямі і пабудовай памешканняў "Руссікума" і прылягаючых да яго царквы Святога Антонія і Ўсходняга навукова-даследчага папскага Інстытута, потым стаецца рэктарам.
Незвячайны лёс гэтага чалавека, якому была прысвечаная гэтая сакавіцкая канферэнцыя дзеля 40-годдзя з дня ягонае смерці. Нарадзіўся у 1882 годзе ў Цэнтральнай Славакіі, у 1903 уступіў у Таварыства Ісусавае.У 1915 годзе - рукапаложаны ў святары. У гады
1 Сусветнай вайны служыць франтавым капелянам. Пасля яе заканчэння пераходзіць ва ўсходне-каталіцкі абрадсі займаецца пастырствам сярод грэкакаталікоў.
Праз некалькі год пакідае ўжо ўтрываную паству ў Рыме і пераязджае ў Харбін, дзе наталяе мясцовую грэка- і рымакаталіцкую грамаду па ўсяе Манчжурыі, выязджае таксама да рускіх католікаў у Шанхай. Напрыканцы ўжо 2 Сусветнай вайны атрымлівае накіраванне на працу ў Румынію, - працуе ў езуіцкім цэнтры ў Чарнаўцах.У 1945 годзе тут яго напаткае арышт з боку новай улады - Савецкай. Яго прыгаворваюць да 10 год прымусовых працаў у канцлагерах па абвінавачанню "у шпіянажы на карысць Ватыкану". Прыйшоўшы розныя этапы Гулагу, у 1954 годзе айцец Яворка вызвалены і вяртаецца на радзіму - у Славакію. Але без права на адкрытую святарскую дзейнасць па загаду тагачасных ўладаў.
Напырканцы сакавіка 1966 года айцец-езуіт Вендалін Яворка памірае.
У 1990 годзе Пракуратура СССР рэабілітуе яго у якасці "бязвіннай ахвяры антырэлігійных пераследванняў камуністычным рэжымам".
Пра гэтыя і іншыя факты з жыцця сціплага манаха-езуіта, першага рэктара рымскага каледжу Руссікум прыпомнілі выкладчыкі і студэнты 3 тысячагоддзя, у першую чаргу - браты-славяне, што тут моляцца, вучацца і выкладаюць.








All the contents on this site are copyrighted ©.