2006-03-31 11:16:04

Пасланне халдэйскага Патрыярха Багдада за мір у Iраку.


Халдэйскі патрыярх Багдада Эмануэль Деллі III° заклікаў прысвяціць 3 і 4 красавіка посту і малітвам за мір у Iраку.
Пасланне патрыярха было зачытана дапаможным епіскапам Багдада Шлеманам Вардуні, які цяпер знаходзіцца з візітам у Iталіі.
“Сваімі паводзінамі людзі аддаліліся ад Бога. Яны не падпарадкоўваюцца Яго волі, адыйшлі ад пабожнасці, добрых спраў і прабачэння, менавіта таму льецца кроў столькіх братоў і столькі дзяцей робяцца сіротамі. Людзі павінны пакаяцца, і таму я заклікаю ўсіх іракцаў, што жывуць у Iраку і за яго межамі, а таксама ўсіх людзей добрай волі асабівым чынам посціць 3 і 4 красавіка і ўзнесці малітвы Пану за ўстанаўленне міру, бяспекі і спакою ў Iраку, краіне любага нашаму сэрцу Аўраама”, - адзначыў у сваім пасланні халдэйскі патрыярх Багдада.







All the contents on this site are copyrighted ©.