ВАТЫКАН - МАСКВА: Біскуп Вінченцо Палья атрымаў на грудзі з рук самога Алексія
2-га, Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі, ордэн святога Блажэннага князя Данілы
Маскоўскага (3 ступені).
Біскуп Палья добра вядомы праваслаўным братам не толькі таму, што ёсць старшынём
Камісіі па экуменізму і дыялогу Італьянскай Біскупскай Канферэнцыі, але і як духаўнік
Грамады святога Эгідыя .Гэта ўжо даволі слынная свецкая арганізацыя рымска-каталіцкае
Царквы, заснаваная ўу 1968 годзе з мэтаю эвангелізаваць, міратварыць і спрыяць
на міжасабовым узроўні перш за ўсё экуменічнаму дыялогу між усімі хрысціянамі, а таксама
міжрэлігійнаму ўзаемапаразуменню. Патрыярх Алексій горача павітаў біскупа Вінченцо
і павіншаваў з нядаўнім 60-годдзем з дня нараджэння. Ён падрэсліў асабісты ўклад
госця ў справу ўсталявання добрых адносінаў між Цэрквамі і развіццё праваслаўна-каталіцкага
дыялогу. Горача крануты, як сам сцвердзіў, біскуп Палья падзякваў кіраўніку
РПЦ і, у прыватнасці, адзначыў: " Гэтая ўзнагарода, атрыманая з вашых асабіста
рук, падкрэслівае каштоўнасць братэрскае дружбы, што спалучае мяне з Рускай Царквою
напрацягу многіх гадоў.Дык карыстаюся магчымасцю ад сябе ды ад імя ІБК выказаць упэўненасць
у тым, што сціслыя сувязі з ...вамі будуць умацоўвацца і надалей". У часе гэтай
сяброўскай сустрэчы Патрыярх Алексій даў таксама высокую адзнаку актыўнасці Грамады
святога Эгідыя, члены якой ёсць прысутнымі ў 70 краінах свету і дабрадзейнічаюць
па ўсіх кантынентах. У прыватнасці Яго Высокапраасвяшчэнства сказаў: "Прыдстаўнікі
РПЦ рэгулярна прымаюць удзел у мерапрыемствах,зарганізоўваемых грамадой. Сярод іх
найбольш папулярнымі з'яўляюцца штогадовыя сустрэчы "Людзі і рэлігіі", якія праводзяцца
ў розных краінах свету...Супрацоўніцтва РПЦ з Грамадой Святога Эгідыя ёсць прыкладам
узаемадзеяння між праваслаўнымі і католікамі." Бакі выказалі пэўнасць,
што ва ўмовах падвышэння сэкулярызацыі, прапаганды рэлятывізму, узрастання так званай
"культуры" спажывецтва, перагляду маральных нормаў ёсць неабходнасць ў сумесным сведчанні
хрысціянскіх каштоўнасцей. Гэтаму спрыяе супадзенне пазіцый па такіх актуальных пытаннях
як сцверджанне хрысціянскай маральнасці, ахова сям'і і яе каштоўнасцей, успрыняццё
праблем біяэтыкі.