2006-03-30 12:27:06

У ЗША ўбачыла свет выданне прысвячанае падарожжу Яна Паўла II° у Iзраіль і Палестыну ў 2000 годзе.


Мэта выдання, прымеркаванага да першай гадавіны смерці Кароля Вайтылы – гэта выява пашаны да яго унікальных адносінаў з народам Iзраіля і юдаізмам. Iніцыятар выдання – Амерыканская антыдыффармацыйная ліга, якая займаецца праблемамі сродкаў масавай інфармацыі.
У буклет “Папа Ян Павел II°. Візіт у Ярданію, Iзраіль і Палестынскую аўтаномію: пілігрымка малітвы, надзеі і прымірэння” уключаны фрагменты прамоў Свяцейшага Айца, якія ён зрабіў пад час падарожжа, а таксама каментарыі рабіна Леона Кленікі.
Адзін з кіраўнікоў лігі, спадар Аўраам Фоксман, ва ўводзінах да выдання адзначыў, што “увага Папы Яна Паўла II° да гебрэйскай грамады будзе з’яўляцца важнай часткай яго спадчыны”.
“Будучы польскім юнаком, ён назваў гебрэяў сваімі сябрамі і суседзямі. Зрабіўшыся Папам, у сваіх выказваннях і дзеяннях ён называў антысемітызм грахом. Ян Павел II° стаў першым Папам, які наведаў сынагогу ў Рыме. Ён узносіў малітвы за ахвяраў Асвенцыма і наладзіў адносіны з дзяржавай Iзраіль”, - адзначыў Аўраам Фоксман.
“Як ніякі іншы Папа ў гісторыі Ян Павел II° заўсёды будзе з’яўляцца пілігрымам міру і апосталам прымірэння”, - зазначыў, у сваю чаргу рабін Кленікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.