2006-03-30 12:47:26

Статыстыка па веравызнаннях у Балгарыі
была прыведзеная на Канферэнцыі
"Рэлігіі ў Еўропе і будучыня праваслаўя".


Зарганізаваная яна была рускім культурна-інфармацыйным Цэнтрам у Сафіі і балгарскай навукова-даследчаю Групай рэлігійна-філасофскіх парадзігмаў. Менавіта вучоныя - прадстаўнікі розных даследчых і навучальна-вышуковых устаноў - падалі да ведама ўдзельнікаў наступныя лічбы: 6 млнаў жыхароў Балгарыі заявілі,што з'яўляюцца праваслаўнымі, а каля 70 тысяч - католікамі. У адрозненні ад праваслаўных, з якіх толькі палова ўдзельнічае ў Боскай Літургіі, католікі, у тым ліку і грэцкага абраду, рэгулярна бываюць у царкве. Хрысціяне тут прадстаўленыя таксама 50-цю тысячамі паслядоўнікаў традыцыйнага пратэстантызму. Прыкладна такая ж колькасць людзей належыць да новых рэлігійных рухаў. 3 з паловай тысячы балгараў вызнаюць юдаізм. А вось мусульманаў у Балгарыі - 750 тысяч, 10 частка якіх належыць не да сунітаў,а да умераных шыытаў (казылбашы). Да фундаменталісцкіх плыняў Ісламу называюць сябе прыналежнымі некалькі сотняў чалавек.
Прыкладна 7 адсотак студэнтаў і інтэлектуалаў Балгарыі лічаць сябе абсалютнымі атэістамі,але, негледзячы на гэта, нават яны выявілі ў працэсе апытання, што маюць вялікае зацікаўленне да гісторыі і філасофіі рэлігій, а таксама да багаслоўя.
Спадар Стэфан Пенаў,супрацоўнік нацыянальнай Акадэміі навук, саветнік некалькіх урадавывх камісій па веравызнаннях , падаючы ўдзельнікам канферэнцыі гэтую статыстыку, спаслаўся і на тое, што, з улікам даследванняў Эдынбургскага універсітэта ў апошнія 10 год, колькасць мусульманаў па цэлым свеце імкліва ўзрастае і ў абсалютных лічбах можа праз кароткі час асягнуць колькасці католікаў. падобныя тэндэнцыі прысутнічаюць і ў Балгарыі, насельніцтва якой сёння налічвае млнаў чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.