2006-03-29 13:53:58

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 29 сакавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 12 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў дару адзінства сярод вернікаў, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Хрыстовая Царква ўзрастае ў прасторы гісторыі як сакрамант адзінства Сьвятой Тройцы і людзей. Аб гэтым адзінстве, якое зьяўляецца дарам Духа Сьвятога ды адначасна крыніцаю братэрсткага адзінства вучняў, прыпамінае вядомае прывітаньне Сьвятога Апостала Паўла: Ласка Госпада Нашага Ісуса Хрыста, любоў Бога і дар адзінства ў Духу Сьвятым, хай будуць з вамі.
Мы велаем таксама- сказаў далей Папа—просьбу Хрыста: каб усе былі адно як Ты Айцец ў-ва Мне і Я ў Табе.
Касьцёл як адзінства Сьвятых Асоб, узмацаваны Эўхарыстыяю ёсьць для сьвету, падзеленага нязгоднасьцю і канфліктамі, асаблівым дарам, Добраю Навіною а таксама вялікім выклікам. У Касьцёле- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец—кожны з нас зазнае гэтага вынятковага адзінства любові з Богам, якое поўнасьцю станецца нашым удзелам у Вечнасьці.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.