Ў МАСКВЕ ЎПЕРШЫНЮ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА НЕВ'ЯНСКАЕ ІКОНЫ.
У Цэнтральным музеі старажытнарускае культуры і мастацтва імя Андрэя Рублёва прыбылі
150 шэдэўраў са збору адзінага ў РФ бясплатнага музея іконы ў Екацірынбургу.
Асноўнымі цэнтрамі Нев'янскага іканапіснага промыслу былі стараабрадны горназаводскі
пасёлак Невьянск *( у 80 км ад Екацірынбургу), потым - Старая Утка, Ніжні Тагіл
і Краснаўфімск. Стыль вызначаецца белымі тварамі і багаццем пазалоты. Вядучыя дынастыі
майстроў - Багатыровы, Філатавы,Чорнабровіны.Найранейшая ікона датуецца 1734 годам
- гэта "Багамаці Егіпецкая", а самая позняя - "Спас Уседзяржыцель"- 1919 годам. Нев'янскую
ікону вызначае першапачаткова вельмі высокі ўзровень жывапісу. Бо заказчыкі былі
вельмі крытычныя, усе - пісьменныя і вельмі багатыя.Гэта стараабрадцы-заводчыкі, адкупшчыкі,золатапрамыслоўцы.
"На продаж тут майстры не пісалі, а толькі пад заказ. Як і многія іншыя лакальныя,
адарваныя ад цэнтра, Нев'янскія іконы вызначаюцца шчырасцю.Гэта спалучэнне ірацыянальнага
і рэальнага, пейзажны фон адлюстроўвае фальклорнае ўспрыняццё Боскага свету."-тлумачыць
дырэктар музея імя Андрэя Рублёва Генадзь Папоў. Выстава выклікала вялікае
зацікаўленне сталічнага гледача.