2006-03-28 13:56:11

У Лондане праходзiць выстава твораў Мiкеланджело.


Выстава твораў Мiкеланджело, якая адкрылася 22 сакавiка ў Брытанскiм музеi, адзначылася рэкордам па колькасцi папярэдне замоўленых бiлетаў – 11 тысяч.
Поспех выставы тлумачыцца тым, што да нашых часоў дайшло не так многа прац вялiкага мастака. У Брытанскiм музеi iх прадстаўлена 90, уключаючы эскiзы да бiблiйных сюжэтаў, якiя былi ажыццяўлёныя ў поўнi ў славутай Сiкстiнскай капелле. Наведвальнiкi выставы маюць магчымасць пазнаёмiцца з працамi славутага iтальянца, якiя захоўваюцца як у самiм Брытанскiм музеi, так у музеi Оксфардскага унiверсiтэта i галандскага музея Тэйлера.
Дададзiм, што гэта першая экспазыцыя такога ўзроўня прац Мiкеланджело ў Брытанскiм музеi за апошнiя 30 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.