2006-03-27 14:37:39

Мiжнароднае спатканне рабiнаў i iмамаў у Гiшпанii.


150 iмамаў i рабiнаў з Еўропы, Афрыкi, Паўночнай Амерыкi i Блiзкага Усходу сабралiся ў гiшпанскiм горадзе Сiвiлья з мэтай абмеркаваць супрацоўнiцтва на карысць мiру i супраць экстымiзму. “У апошнiя тыднi мiжнародная сiтуацыя зноў засведчыла нам, што падобная сустрэча неабходна, - заявiў прэзiдэнт фонда “Людзi Слова” спадар Алэн Мiшэль пад час адкрыцця гэтага мiжрэлiгiйнага спаткання. Сярод яго удзельнiкаў – раднiк караля Марокко Андрэ Азулай, галоўны рабiн Iзраiля Йона Мэтцгер i iмам Газы Iмад Аль-Фалуджы.
У сваёй прамове галоўны рабiн Iзраiля заклiкаў мусульманаў быць голасам “памяркоўнай большасцi”. “Чаму вы маўчыце, калi Бiн Ладэн дазваляе сабе прамаўляць ад iмя iлслама?” – запытаўся рабiн Метцгер. У той жа час iмам Газы засяродзiў увагу на неабходнасцi “рэалiзаваць адказны i сурьёзны дыялог”. Генеральны сакратар ААН Кофi Аннан накiраваў удзельнiкам сiмпозiума ў Севiльi спецыяльнае пасланне, у якiм заклiкаў iх “абраць памяркоўны шлях для вернiкаў” накiраваны на асягненне мiру i згоды.







All the contents on this site are copyrighted ©.