2006-03-27 14:43:11

"Анёл Гасподні" ў нядзелю 26 сакавіка: салідарнасьць з перасьледаванымі


А паўдні, гэтага дня, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец, запэўніў католікаў, якіх перасьледуюць за веру, аб сваёй салідарнасьці і малітве. Але ў сваёй галоўнай прамове Папа спаслаўся да ўшаноўванага 24-га сакавіка, Дня Малітоўнае Памяці аб Місіянарах Мучаніках. У Ватыкан штодзённа надыходзяць весткі аб хрысьціянах, якія церпяць з прычыны сваей веры, неаднойчыя гатовыя аддаць сваё жыцьцё за яе.
RealAudioMP3
Думаю асабліва аб гэтых супольнасьцях, якія жывуць у краінах, дзе няма рэлігійнае свабоды або дзе міма яе гарантыі на паперы, вернікі сапраўды зазнаюць разнароднага роду абмежаваньні. Да гэтых супольнасьцей- сказаў Папа- накіроўваю сардэчныя словы заахвочаньня, каб трывалі ў цярплівасьці і любові Хрыста, быццам зерне Божага Каралеўства, якое надыходзіць, больш, ўжо ёсьць на сьвеце. Тых усіх, якія служаць Эвангэльлю ў так цяжкай сітуацыі, жадаю запэўніць аб салідарнасьці ўсяе Царквы і адначасна аб маёй штодзённай памяці ў малітве.
Нагодаю да адчуцьця блізкасьці з пераследаванымі быў таксама нядаўны Кансістар. Папа Бэгэдыкт 16 назваў яго часам моцнага царкоўнага дасьведчаньня, якое дазволіла засмакаваць духоўнага багацьця калегіяльнасьці і сустрэчы братоў, якія прыбылі з розных краін сьвету, спалучаных адзінаю любоў”ю да Хрыста і Ягонае Царквы.
“Мы перажывалі ў нейкі спосаб рэчаіснасьць супольнасьці першапачатковае Царквы, сабранае навокал Марыі, Маці Ісуса і Пятра, каб прыняць дар Духа Сьвятога і заангажавацца ў абвяшчаньні Эвангэльля ўсяму сьвету- сказаў Папа. Вернасьць гэтае місіі аж па ахвяраваньне свайго жыцьця зьяўляецца прыкметаю, якая вылучае кардыналаў, як сьведчыць аб гэтым іхняя прысяга і што выказвае пурпура чырвонага колеру, колеру крыві.








All the contents on this site are copyrighted ©.