2006-03-25 13:17:53

7 дыскаў -відэадакумантаў ,што занатавалі
навечна Папу Яна Паўла 2-га,
былі прадстаўлены ў прэсавай
залі Ватыкану.


Пастулатар па справе аб беатыфікацыі польскага Папы айцец Славамір Одэр заявіў, што ў ходзе працэсу падрыхтоўкі будуць актыўна выкарыстоўвацца таксама і відэаматэрыялы . Ён дадаў, што на іх занатаваныя многія моманты усяго 26-гадовага пантыфікату.Пастулатар падкрэсліў, што ўпершыню будуць ужывацца шмат навацый: Інтэрнет як сродак для сбору сведчанняў і захавання ўсіх матэрыялаў, відэа- і аўдыадакуманты.
Дырэктар прэсавай залі Ватыкана доктар Хоакін Навара Вальс зазначыў прынагодна, што італьянская дзяржаўная тэлекампанія РАЙ з"яўляецца трымальнікам матэрыялаў усіх публічных выступленняў Папы Яна Паўла 2-га, які, як адзначалася на гэтай канферэнцыі, пакарыў тэлебачанне, не звяртаючы аніякай увагі на тэле- і кінакамеры, заўсёды застаючыся самім сабою і менавіта сваёй шчырасцю кранаючы і набліжаючыся да кожнага верніка, да кожнага добрага чалавека на планеце. Прычым, за ўсе 26 год на Апостальскім пасадзе Ян Павел 2 аніколі не даў спецыяльнага інтэрв'ю ў прамым эфіры. Спадар Наварро Вальс падкрэсліў, што аніразу таксама не было неабходнасці даваць нейкія парады Папу, які пакінуў нас год таму, аб тым, як ён павінен паўставаць перад здымкамі ці трансляцыяй на тэлебачанні. Так што ўсе відэаматэрыялы - гэта дакументальная хроніка падзей,пратаганістам якіх стаўся Папа Ян Павел 2, што ўвёў чалавецтва ў 3-е тысячагоддзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.