2006-03-24 09:57:02

У Ватыкане праходзiць кансiсторыя, пад час якой назначаны новыя кардыналы.


У Апостальскай сталiцы праходзiць першая за час пантыфiкату Бенедыкта XVI° кансiсторыя, значыць збор членаў Калегii кардыналаў. Кансiсторыя пачалася ў чацьвер, 23 сакавiка, ранiцай. Пад час падобных збораў Папы, па традыцыi, уздымаюць да кардынальскай годнасцi бiскупаў i асаблiва заслужаных святароў.
На гэты раз кардынальскiя шапачкi будуць уручаны 15 царкоўным дастойнiкам. У iх лiку - прэфект ватыканскай Кангрэгацыi да спраў веранавучання Уiльям Левада, якi змянiў на гэтай пасадзе сучаснага Папу, былы асабiсты сакратар Яна Паўла II° Кракаўскi арцыбiскуп Станiслаў Дзiвiш, а таксама Балонскi арцыбiскуп Карло Каффарре i галава католiкаў Ганконга Дзэн Зе Кюн.
Афiцыйная цэрымонiя ўзняцця да кардынальскай годнасцi адбылася ў пятнiцу, а ў чацьвер члены кансiсторыi абмяркоўвалi актуальныя для сучаснай Царквы праблемы.
Для ўдзелу ў спатканнi Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° запрасiў 193 кардыналаў з усiх канцоў свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.