2006-03-24 13:53:56

А вось у краінах Лацінскай Амерыкі
Дзень памяці ненароджаных дзяцей
стаўся ўжо дзяржаўным святам.


Ад 1993 году кожнае 25 сакавіка паўднёваамерыканскія народы ,што адгукнуліся на гэтую ініцыятыву Папы Яна Паўла 2, такім чынам выступаюць у абарону жыцця. Першымі адзначылі гэты дзень як агульнанацыянальны - у Сальвадоры. Праз 5 год далучыліся аргентынцы , а потым, калі католікі Чылі накіравалі сваё запытанне са шматтысячнымі подпісамі ў Сенат, "Дзень права на нараджэнне" пачалі адзначаць і тут, а таксама ў Гватэмале і Коста-Рыка. Пазней далучыліся Нікарагуа і Перу, Даменіканская Рэспубліка і Парагвай.







All the contents on this site are copyrighted ©.