2006-03-24 14:11:11

°Экуменічны форум-дыялог створаны
на ініцыятыву прэзідэнта РФ Пуціна і
прэм'ера Італіі Берлусконі.


Ад 2004 году арганізуюцца сутрэчы ў абедзвюх краінах. Так, напрыканцы сакавіка ў Рыме пройдзе "круглы стол" з удзелам святаслужыцеляў, выкладчыкаў, навукоўцаў, журналістаў - італьянскіх і расейскіх. Тэма абмеркавання:" Роля і месца рымска-каталіцкай і рускай праваслаўнай Царквы ў сучасным грамадстве". Сярод расійскіх удзельнікаў - прадстаўнікі маскоўскага патрыярхата, Маскоўскай духоўнай Акадэміі, прафесары Інстытута міжнародных адносінаў. З італьянскага боку - прадстаўнікі Фларэнтыйскіх і Турынскіх ВНУ, з боку Ватыкана - дзеячы папскай Рады па культуры і папскай тэалагічнай Акадэміі. Сабаныя ў Рыме рэлігійныя і грамадзянскія дзеячы абмяркуюць стан рэлігійнагага і свецкага бакоў жыцця ў расіі і Італіі, пазіцыі каталіцкай і праваслаўнай Цэркваў у адносінах да вострых пытанняў сучаснасці. Форум "Расія - Італія. Рымская сесія." завершыцца 30 сакавіка і, як ужо прадвызначана, канкрэтызуе наступную сустрэчу - маскоўскую.







All the contents on this site are copyrighted ©.