Выратавальная місія прыгажосці ў розных іпастасях станецца тэмаю...Пленарнай Асамблеі
папскай Рады па культуры. Пройдзе яна ў Рыме
напрыканцы гэтага месяца і засяродзіцца на тэме цудоўнасці прыгожага як сродку Эвангелізацыі
і дыялогу. Цяпер выйшла камюніке, ў якім гаворыцца, што такі напрамак працаў быў
вызначаны яшчэ ў 2004 годзе, пасля завершання папярэдняй Асамблеі.Як падкрэслівае
апублікаванае Камюніке, разам з тэалагічнымі і гістарычнымі дадзенымі аб існаванні
Бога таксама і прыгажосць у апошнія часы сталася прызнавацца метадам асягнення
Госпада - Вышэйшай Прыгажосці. Эстэтычны шлях як сродак перадачы чалавеку інфармацыі
аб Богу Жывым запрашае яго да сутворчасці і адшуквання ў сабе адлюстравання Божага
- Божае іскры. Дык кожны можа сабе выявіць у справах любові і творчай дзейнасці.
Тэма,зазначым, сапраўды актуальная ў цяперашнія часы адмаўлення гармоніі ў
мастацтве і жыцці, закліку да разбуурэння і самазнішчэння, як бы эстэтычнай ідэалізацыі
асіметрыі і брыдкасці, у тым ліку і праз мастацтва. Ад 27 сакавіка члены папскай
Рады па культуры будуць весці аналіз пагрозаў новага сэкулярызму і рэлігійнага раўнадушша,
ілюзіі упрыгожання ідэалаў ў дэструктыўных сэктах і новых рэлігійных рухах. Будзе
нададзеная ўвага таксама праблемам сучаснай эвалюцыі і аховы прыроды , выкарыстання
мастацкай спадчыны ў справе новай Эвангелізацыі, а таксама прыгажосці Літургіі і святасці.