2006-03-23 14:27:09

Пакуты ўкраінскіх католікаў у
20 стагоддзі прывялі многіх
маладых да трывання ў веры .


Гэта сцвярджае ў сваім інтэрв'ю для апошняга нумара каталіцкага часопіса на італьянскай мове "Народы і місіі" кіраўнік Аддзела сродкаў камунікацый Украінскай рымска-каталіцкай Царквы айцец Паўло Вышкоўскі. Ён расказвае, як яго падзвяргалі публічным здзекам і прыніжэнням за веру ў Хрыста, калі быў хлопчыкам і юнаком, у навучальных установах савецкай Украіны. Але гэта толькі ўмацавала ягоную веру. 30-гадовы святар ў газетным артыкуле, азагалоўленым "Адрадзіцца з мучаніцтва" ,расказвае, што ў 1937 годзе на Украіне не было аніводнага каталіцкага касцёлу: усе 30 тысяч (!) дарэвалюцыйных ці былі разбураныя, ці прадзвергнутыя прафанацыі - значыцца, пераўтвораныя ў склепы ды тэатры, склады ды станцыі.Толькі, напрыклад, у парафіі Бар Вініцкай вобласці было забіта каля 10 тысяч чалавек дзеля іхнага каталіцкага веравызенання пры абароне свайго храму.22 снежня 1937 году савецкі ўрад Украіны зрабіў гэтае масавае забойства.Будынак царквы, аднак, застаўся некранутым і цяпер адноўлены як касцёл... Тады шмат хрысціянаў пайшло ў падполле. У інтэрв'ю часопісу айцец Паўло Вышкоўскі прыпамінае, што быў моцна здзіўлены, калі, прыехаўшы ў 2001 годзе ў Італію для завершання сваёй багаслоўскай адукацыі , пачуў, што на Захадзе Украіну лічаць краем абсалютнай праваслаўнай большасці.Бо заўсёды была і застаецца ў яго на радзіме значнай таксама і каталіцкая прсутнасць.Так, указвае святар, з 17 млнаў хрысціян, што былі забітыя ў СССР ў 20 стагоддзі, 5 млнаў - гэта былі менавіта ўкраінскія католікі.Даследванне гэтых злачынстваў і сталіся тэмай ягонай навуковай працы ва ўніверсітэце. Такая апантанасць абумоўлена таксама і сямейнай трагедыяй: дзядуля айца Паўла быў зажыва закапаны за тое, што насіў пацеркі і, не хаваючыся , адгаворваў на іх ружанец.
Ад 1995 году многія будынкі касцёлаў і цэркваў на Украіне былі звернуты хрысціянскім канфесіям, людзі цяпер гарантаваныя законам аб свабодзе выравызнання; адчыненыя духоўныя семінарыі і інстытуты.Зараз на Украіне каля 2 млнаў практыкуючых католікаў лацінскага абраду.







All the contents on this site are copyrighted ©.