Не плануецца падарожжа Папы ў Вялiкабрытанiю ў 2007 годзе.
Нягледзячы на паведамленнi, якiя з’явiлiся ў брытанскай прэсе на пачатку сакавiка,
Свяцейшы Айцец не мае намеру наведаць Вялiкабрытанiю ў 2007 годзе. Аб гэтым афiцыйна
аб’явiлi прадстаўнiкi Бiскупскай канфярэнцыi Англii i Уэльса. Па словах прэс-сакратара
Вестмiнстерскага арцыбiскупства кардынала Мёрфi О’Коннора, дзяржаўны сакратарыят Ватыкану
паведамiў яго, што вiзыт Папы ў Вялiкабрытанiю ў 2007 годзе ёсць немагчымым. Нягледзячы
на гэта, брытанскiя бiскупы спадзяюцца, што Бенедыкт XVI° наведае iх краiну пазней. Аб
тым, што Папа нiбыта збiраецца ў Брытанiю, паведамiла газета “Daily Mirror”, журналiсты
якой заявiлi, што такi вiзiт будзе прымеркаваны да 25 гадавiны падарожжа ў гэтую краiну
Папы Яна Паўла II°, якi наведаў Вялiкабрытанiю вясной 1982 года. Аднак вядома, што
на травень 2007 года Бенедыкт XVI° запланаваў падарожжа ў Бразылiю. У бягучым
жа годзе плануецца падарожжа Папы ў Германiю, дзе, акрамя спаткання з вышейшым кiраўнiцтвам
краiны, ён наведае свае родныя мясцiны – Баварыю. Афiцыйна на сёняшнi дзень Дзяржаўным
сакратарыятам Ватыкану падцверджаны тры вiзыта Свяцейшага Айца ў гэтым годзе: у Польшчу
на прыканцы траўня; у Гiшпанiю ў лiпенi i ў Турцыю ў лiстападзе.