2006-03-22 14:51:59

Да Бруселю збіраюцца члены рады
Еўрапейскіх Біскупскіх Канферэнцый .


Тут пройдуць на гэтым тыдні паседжанні, прысвечаныя бягучым і перспектыўным праблемам. Распачнуць біскупы сваю гаворку крызісам з ісламскім светам,выкліканым публікацыяй карыкатураў прарока Мухамеда. З гэтай нагоды запрошаныя таксама і палітычныя ды грамадскія лідэры Еўрапейскай Садружнасці. Рэлігійныя кіраўнікі пасля абмяркуюць шляхі паглыблення міжрэлігійнага дыялогу з мусульманскім светам ,які вядзецца каталіцкаю Царквой ад стагоддзяў. Шаноўны сход праводзіць ў адстаўку з пасады кіраўніка Рады Еўрапейскіх Біскупскіх Канферэнцый біскупа Язэпа Хомейера.Падзякваць і даць высокую ацэнку ягонай 12-гадовай дзейнасці выказалі намер арцыбіскуп Майкл Фітцжэральд , Апостальскі нунцы ў Егіпце , а да нядаўнега часу -- галава папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, і былы прэм'ер-міністр Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.