Назначаны Апостальскi адмiнiстратар для Кiргiзстана.
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° узвёў кiргiзстанскую мiсiю “sui iuris” /самакiруемая/
у ранг Апостальскай адмiнiстратуры i назначыў першым Апостальскiм адмiнiстратарам
гэтай царкоўнай акругi айца-езуiта Мiкалая Мессмера, якi да гэтай пары служыў рэктарам
дыяцэзiяльнай семiнарыi ў Навасiбiрску. Адначасова з назначэннем Папа ўзняў а.Мессмера
да бiскупскай годнасцi. Айцец Мiкалай Мессмер нарадзiўся 19 снежня 1954 года ў
Карагандзе. Уступiў у Таварыства Езуса 1 верасня 1978 года. З 1984 да 1989 года вучыўся
ў Рыжскай семiнарыi. 28 траўня 1989 года быў высвячаны ў святары. 7 кастрычнiка 2001
года склаў канчатковыя шлюбы ў Таварыстве Езуса. У 2004 годзе скончыў курс навучання
ў галiне тэалогii ў рымскiм Папскiм Грыгарыянскiм унiверсiтэте.