2006-03-21 14:13:05

500 год адзначаюць Музеі Ватыкана -
хавальнікі самых каштоўных экспанатаў
чалавечах цывілізацый.


Менавіта калекцыі Папаў Рымскіх сталіся прыкладам для стварэння збораў каштоўнасцей па цэлым свеце. У 1506 годзе Папа Юлій 2 усталяваў на іх аснове музеі. Зараз у RealAudioMP3 Ватыкане да свята прымеркавалі адкрыццё, пасля 5 год рэстаўрацыйных працаў, Хрысціянскага музея. Тут перахоўваюцца,напрыклад, прадметы адпраўлення патаемных хрысціянскіх Літургій для першахрысціянаў Вечнага гораду ў катакомбах, магчыма, самімі першаапосталамі Пятром і Паўлам. У першыя тры стагоддзі хрысціянства гэта каштавала жыцця многім з паслядоўнікаў Хрыста, якія і перад пагрозаю смерці не адмаўляліся сваёй веры.
Сучасны Хрысціянскі музей быў складзены ў 1750 гг. Папам Бенедыктам 14, як ён адзначыў тады, "для дэманстрацыі велічы Рыма і пацверджання праўдаў хрысціянскае рэлігіі. На ўрачыстасці перарэзвання стужкі і адкрыцця святкавання 500-годдзя музеяў Ватыкану іхны дырэктар Франческо Буранеллі, у прыватнасці. адзначыў:
" Нам 500, але мы ёсць жывым музеем.-- Прыкладаем шмат намаганняў..каб памоцніць экспазіцыйныя магчымасці і наогул культурны ўплыў,..пра што Ватыкан заўсёды клапоціцца ў сваёй Эвангелізатарскай дзейнасці Царквы."
Дырэктар Франческо Буранеллі прыпомніў, што пачаткам калекцый Юлія 2-га сталася знаходка на развалах Рымскага форуму Лаакоона - славутай скульптурнай групы, што і дала пачаткак сістэматызаванаму збору шэдэўраў скульптуры, жывапісу, у першую чаргу, святога іконапісу, габеленаў і кніг - Святога пісьма і свецкіх. Каштоўнасць жа калекцыі Хрысціянскага музея, у якую ўваходзіць мноства дробных прадметаў эпохі першых стагоддзяў пасля Раства Хрыстовага, у тым, што яна дорыць магчымасць сучаснаму чалавеку мець уяву не толькі аб рэлігійным, але й пабытовым жыцці нават амаль 2-хтысячагадовай даўніны.
Юбілейныя ўрачыстасці маюць багаты каляндар.У бліжэйшы час адчыняцца для ўсіх наведвальнікаў музеяў Ватыкану дзве новыя сэкцыі, дагэтуль даступныя толькі супрацоўнікам: Заля таямніцы, распісаная славутым Пенторіккьё, і Этнаграфічная місіянарская экспазіцыя. У ёй упершыню можна будзе ўбачыць інсталяцыю Акропаля Старажытнага Рыму.







All the contents on this site are copyrighted ©.