2006-03-20 10:40:02

У Сiднэi прайшла канфярэнцыя прысвячаная 40 гадавiне выхаду дэкрэта "Ad Gentes".


Колькасць вернiкаў-аўстралiйцаў стала павялiчваецца, i Царква павiнна быць падрыхтаванай да “гэтага духоўнага i рэлiгiйнага абуджэння”, - заявiў арцыбiскуп Сiднэйскi, кардынал Джордж Пэлл, выступаючы на канфярэнцыi, прысвячанай 40 гадавiне абнародвання дэкрэта II Ватыканскага сабора “Ad Gentes” /”Да народаў”/.
“У сучасны перыяд сiтуацыя з католiкамi ў Аўстралii стабiльная, i я настроены аптымiстычна адносна мiсii Царквы. Мы бачым узрост паклiканняў да святарства i вялiкую зацiкаўленасць людзей да веры, асаблiва ў маладзёвых асяродках”, - зазначыў кардынал.
“У некаторых частках Акiянii асобныя пастыры больш схiльныя да сацыяльнага развiцця, але пасланне “Ad Gentes” вяртае нас да важнейшай неабходнасцi падзялiцца з людзьмi верай у Езуса Хрыста i любоўю Пана”, - падкрэслiў аўстралiйскi каталiцкi ерарх.
“Мы павiнны супрацьставiцца эрозii веры ў каталiцкiм грамадстве, узмацняючы хрысцiянскую самасвядомасць, падтрымлiвая сувязi памiж верай i жыццём, а таксама даючы сваiм жыццём прыклад паслядоўнага наследвання навукi Езуса i Яго надзейных сведкаў”, - асаблiва адзначыў кардынал Пэлл.
Ён таксама падкрэслiў важнасць ролi СМI i, асаблiва, iнтэрнэта ў краiнах Акiянii, бо яны з’яўляюцца “фундаментальнымi для пастырскай апекi моладзi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.