2006-03-20 14:19:54

"Анёл Гасподні": вартасьць працы і патрэба адпачынку


Постаць Сьвятога Язэпа Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў адгаворваючы, а паўдні, з пілігрымамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. Хаця з увагі на трэцюю нядзелю Вялікага Посту гэтая літургічная ўрачыстасьць была перанесеная на панядзелак 20 сакавіка, Папа поўнасьцю прысьвяціў сваё разважаньне патрону Сусьветнае Царквы. Прыпамінаючы, што Сьвяты Язэп выконваў сваю місію ў пакорнасьці і ва ўкрыцьці назарэтаньскага дому заахвоціў, каб браць з яго прыклад у верным, сьціплым і простым выконваньні сваім абавязкаў.
Думаю асабліва аб бацьках і мацерах сям”і—сказаў Папа. Малюся, каб заўсёды дацэньвалі прыгажосьць простага і працавітага жыцьця, з турботаю дбалі пра сужонскія адносіны ды з энтузыязмам выконвалі вялікую, хаця нялёгкую выхаваўвую місію. Хай Сьвяты Язэп ахоўвае работнікаў цэлага сьвету, каб цераз працу ў разнародных прафэсіях прычыняліся да поступу ўсяго чалавецтва, а ўсім хрысьціянам дапаможа выконваць Божую волю верна і з любоў”ю, каб такім чынам супрацоўнічалі ў дзеле збаўленьня.








All the contents on this site are copyrighted ©.