2006-03-18 12:14:20

Роўна праўе - значыцца,узаемная
роўнасць у правах.


Менавіта такі падыход да пабудовы ўзаемаадносінаў хрысціянаў і мусульманаў лічыць адзіна магчымым і неабходным кардынал Маріо Франческо Помпедда, былы префект Вярхоўнага трыбунала Апостальскага Пасаду.Ён, у прыватнасці, праз італьянскі друк запатрабаваў, каб такія ж правы,якімі мусульмане абдораныя ў Італіі і іншых еўрапейскіх краінах, былі б прадстаўлены хрысціянам ,што жывуць у краінах мусульманскай большасці. " Падобнага прынцыпу роўнасці неабходна прытрымлівацца пры дыскусіях адносна выкладання Ісламу ў агульнаадукацыйных школах"- заявіў кардынал. Ён адначасова абвергнуў ідэю аб тым, што хрысціянскай тоесамасці ўласцівае непрыняццё Ісламу і перасцярог ад выкарыстання тэрміна "сутыкненне цывілізацый". Можна пазбегнуць, на думку кардынала Помпеда, любога роду сутыкнення культур праз наладжванне спелага міжрэлігійнага дыялогу. Ён павінен засноўвацца на трох слупах,як падкрэслівае ватыканскі герарх, а менавіта: на роўнасці, адмове ад паняцця "сутыкненне цывілізацый" і неабходнасці ў такой веры, якою людзі сапраўды жывуць,а не зводзяць яе да ўроўню каштарыснасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.