2006-03-18 12:09:22

Ватыкан: Папа сустрэўся з працаўнікамі масс-мэдыя


Апостальства масс-мэдыяў спалучаецца як з непасрэднаю эвангэлізацыяю так і з распаўсюджваньнем усяго што добрае і праўдзівае. Прыпомніў аб гэтым Папа Бэнэдыкт 16, сустракаючыся з удзельнікамі Пленарнае Сэсіі Папскае Рады да спраў Сродкаў Масавай Інфармацыі. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў увагу, што ўжо ў сабаровым дэкрэце “Inter Mirifica” Касьцёл прызнаў вялікі ўплыў масс-мэдыяў на фармаваньне чалавечых розумаў і спосабу думаньня. Сёньня, пасьля 40 гадоў, тым больш мы сабе ўсьведамляем справу з неадкладнае патрэбы выкарыстоўваньня гэтага магутнага ўплыву для дабра ўсяго чалавецтва. Папа зьвярнуў асаблівую ўвагу на значэньне падтрымліваньня сужонскага і сямейнага жыцьця, якое зьяўляецца асноваю кожнае культуры і грамадзтва.
“ Заахвочваю вас- зьвярнуўся Папа Бэнэдыкт 16 да ўдзельнікаў Пленарнае Сэсіі Папскае Рады да спраў Сродкаў Масавай Інфармацыі—да ўздыманьня новых намаганьняў, каб несьці дапамогу працаўнікам сьвету масс-мэдыяў ў пашыраньні дабра і праўды, асабліва калі справа ідзе пра сэнс чалавечага і грамадзкага жыцьця. Дапамагайце ім таксама клеймаваць фальш, асабліва шкодныя тэндэнцыі, якія нішчаць ячэйку грамадзтва годнага чалавечае асобы”








All the contents on this site are copyrighted ©.