2006-03-17 14:19:33

Форум па кантраляванню катастрафічных
становішчаў на Зямлі адкрыўся ў Чарнобылі.
Гэта - працяг мемарыяльнай міжнароднай
канферэнцыі з нагоды 20-годдзя самай цяжкай
ядзернай катастрофы планеты.


У прыватнасці,аб ролі мясцовых і рэгіянальных уладаў гаварылі члены парламентаў,прадстаўнікі ўрадаў і паза-ўрадавых арганізацый, навукоўцы і спецыялісты- практыкі з многіх краін свету.Натуральна, у Чарнобылі ўсе гаворкі тычацца прымяняльна да надзвычайных сітуацый. Была падкрэслена асаблівая адказнасць менавіта мясцовага надзору для папярэджання катастроф і зменьшання іхных наступстваў. Удзельнікі канферэнцыі і праходзячага далей Еўрапейскага форуму абмеркавалі наступствы канкрэтна па Чарнобыльскай трагедыі - натуральна, толькі тыя, што падуладныя ўліку.Было падкрэслена, што пакуль рана гаварыць аб статыстыцы, бо Чарнобыль і цяпер, праз 20 год, працягваецца. Важнейшаю задачаю для чалавецтва з'яўляецца не дапушчэнне падобных памылак, якія былі зробленыя нават па звычайнай неахайнасці, недапушчальнай ў эпосе тонкіх тэхналёгій умяшання чалавека ў мікра- і макрасвет.







All the contents on this site are copyrighted ©.