2006-03-17 14:25:07

Карабель-царква дапаможа пастырам
наталяць католікаў Бразіліі.


Міжнародны дабрачынны фонд "Дапамога Царкве ў патрэбе" дае магчымасць вернікам Амазоніі з дыяцэзіі Алту-Солімоінс маліцца ў сапраўдным касцёле.Ім вылучаны грошы на збудаванне некалькіх плывучых хрысціянскіх храмаў. Міжнародны дабрачынны фонд з невялікага Кёнігштайна ў Германіі ўжо мае вопыт такога роду: ён канкрэтна дапамагаў у пабудове трох караблёў-цэркваў у Валгаградскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Цяперайшая ініцыятыва выкліканая сапраўднай духоўнаю смагаю.Вялізная тэрыторыя - а плошча дыяцэзіі - больш за 130 000 кв км, дзе жыве больш за 100 000 католікаў , не мае дастаткова кацёлаў. Вёскі раскіданыя ўздоўж рэк Ріў-Іса і Ріў-Солімоінс. Служаць у гэтым цяжкадаступным раёне Бразіліі 13 святароў. Як расказвае адзін з іх, манах-капуцын з Італіі айцец Джыно Альбераці, вельмі актыўнымі тут з"яўляюцца сэкты. Яны імкнуцца, карыстаючыся цяжкасцямі жыцця ў гэтай зоне, звесці хрысціянаў на няправедны шлях. Дык місіянары і мясцовыя ксяндзы вельмі ўдзячныя дабрачыннаму Фонду, бо плывучыя капліцы акажуць вялікую дапамогу ў пастырскай справе.







All the contents on this site are copyrighted ©.