2006-03-16 14:50:09

Касцёл В'етнама з дазволу дзяржавы
пачаў дапамагаць дзецям-інвалідам.


Пад патранатам касцёла Святога Язэпа дыяцэзіі Лон Хіэн і Камітэта па пастырскай і сацыяльнай дзейнасці парафіі Рач Гіа cтвораны Цэнтр спачування дзецям з абмежаванымі фізічнымі і разумовымі здольнасцямі . Сотня дзетак-інвалідаў ад 4 да 16 гадоў праходзяць тут навучанне і навыкі магчымай, даступнай працоўнай дзейнасці. Кіраўнік цэнтра ксёндз Джозеф Куок Віт ставіць на мэце адаптацыю такіх дзетак да грамадства. Зараз ў Цэнтры вучацца 100 чалавек .Як адзначае айцец Джозеф, няма аніякай рэлігійнай ці сацыяльнай дыскрымінацыі.Праца Цэнтра неаднаразова інспектавалася ўладамі правінцыі Лон Хіэн. Супрацоўнікі адзначаюць станоўчы ўплыў такіх праверак, бо ўлады пасля суровага кантролю пераканаліся ў дабрадзейнасці ўстановы і выдалі святарам афіцыйны дакумант на працяг дзейнасці. Такім чынам,быў атрыманы афіцыйны дазвол на аказанне дапамогі ў вядзенні адукацыі, у прыватнасці, дзецям-інвалідам.
Кіраўнік Цэнтра айцец Джозеф Куок Віт падкрэслівае таксама,што сацыяльная дапамога слабым ёсць задачаю ўсіх членаў грамадства, у тым ліку і рэлігійных структураў. Пасля заканчэння вучобы ў Цэнтры спачування ,падлеткі змогуць знайсці працу ў парафіях, на тэрыторыі якіх пражываюць, нават калі не з'яўляюцца хрысціянамі-католікамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.