2006-03-15 14:17:32

Заява арцыбіскупа Кордэса аб сітуацыі хрысьціяньскай дабрачыннасьці


Паняцце хрысцiянскай дабрачыннасцi ёсць значна большiм за звычайную фiлантропiю, бо “Сам Пан у сярэдзiне нас заахвочвае нас змагацца з пакутамi iншых людзей”, - заявiў арцыбiскуп Кордэс, галава Папскай рады “Cor Unum” /”Адзiнае сэрца”/.
Сваю заяву монс. Кордэс зрабiў пад час прамовы ў каталiцкiм унiверсiтэте св.Антонiя ў гiшпанскай Мурсii. Асноўнай тэмай дакладу была першая энцыклiка Бенедыкта XVI° “Deus Caritas Est” /“Бог ёсць Miласэрнасць”/. Па словах ватыканскага дастойнiка, энцыклiка Папы “супярэчыць спробам аддзялiць дабрачыннасць ад духа i структуры Царквы, мэтай якiх з’яўляецца прыраўнанне яе да ўзроўня звычайнай фiлантропii”.
“У сучасным грамадстве яўна бачыцца тэндэнцыя да секулярызацыi хрысцiянскай дабрачыннасцi – галоўнага аспекта царкоўнай мiсii”, - адзначыў арцыбiскуп Кордэс, якi ўзначальвае раду, што каардэнуе дабрачынную дзейнасць Каталiцкай Царквы.
“Буйныя царкоўныя дабрачынныя арганiзацыi аддзялiлi сябе ад Царквы i ад сувязi з бiскупамi. Яны пачалi iдэнтыфiкаваць сябе з неўрадавымi арганiзацыямi, а iх праграмы не адрознiваюцца ад праграм Чырвонага Крыжа цi ААН. Падобнымi дзеяннямi яны супярэчаць 2000-гадовай гiсторыi нашай Царквы, i шкодзяць даверу да яе навукi”, - падкрэслiў арцыбiскуп Кордэс.







All the contents on this site are copyrighted ©.