2006-03-15 14:09:26

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 15 сакавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Міма халаднаватага надвор”я на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і пасломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 10-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сваю галоўную катэхэзу Папа прысьвяціў сувязі Хрыста з Касьцёлам, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Пасьля заканчэньня цыклу катэхэзаў, прысьвечаных Псальмам і Песьням, сёньня пачынаем новы цыкл, прысьвечаны таямніцы сувязяў Хрыста з Касьцёлам, якая будзе разумецца ў кантэксьце дасьведчаньня Апосталаў і ў сьвятле заданьняў, якія былі ім даручаныя.
Касьцёл пачаў фармавацца- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец—калі рыбакі з Галілеі сустрэлі Ісуса ды пайшлі за Ім.
Затым устанаўленьне Калегіюма 12-ці сталася разборлівым знакам волі Хрыста, каб сабраць Супольнасьць Новага Запавету.
Ісус устанавіў 12-х – сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа Бэнэдыкт 16—каб разам з Ім былі сьведкамі і абвяшчальнікамі надыходу Божага Валадарства. Гэтая супольная місія Уцелаўлённага Божага Сына, Апосталаў ды іхніх наступнікаў, зьяўляецца выяўленьнем еднасьці Хрыста і Касьцёла.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенсьтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.