2006-03-15 14:20:54

У Барскім горадзе прайшла феста найсвятой
Дзевы Марыі Адзігітрыі.


Багамаці Пуцяводніца ёсць нябеснаю ахоўніцаю Барі. Дык жыхары гэтага італьянскага горада ад старажытнасці святкуюць сваю патронку з вялікай урачыстасцю і прыгажосцю . Цырымонія адбылася у катэдры горада, які вядомы па цэлым свеце і як месца заспакаення мошчаў Свяціцеля Мікалая. Менавіта ў катэдральным саборы змешчаная славутая ікона Адзігітрыі, што прыбыла сюды у сакавіку 733 года. У змрочным перыядзе іканаборства вернікі схавалі Ахоўніцу-Пуцяводніцу і збераглі ікону да лепшых часоў. Ад 16 стагоддзя цудадзейны абраз быў зноў змешчаны ў катэдры, а тады ж аднавілі і візантыйскую традыцыю шанавання іконы напачатку сакавіка.,якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Рыза іконы, якая мае за плячыма 12 стагоддзяў, убраная каштоўнымі камянямі.Летась яна была звернута ў галоўны алтар крыпты пасля трохгадовага карпатлівага вывучэння і, адначасова, рэстаўрацыі базілікі. Аналізы пацвердзілі сталы ўзрост святыні.
26 сакавіка 1984 году Папа Ян павел 2 укаранаваў святы старажытны вобраз залатою каронай.








All the contents on this site are copyrighted ©.