Усе працаўнікі аграпрамысловага комплексу маюць права на роўнасць у развіцці.
Менавіта такі пастулат сцвердзіў яшчэ раз апостальскі нунцы ва Ўругваі арцыбіскуп
Януш Болонек.Нагодаю сталася Канферэнцыя па праблемах аграрнай рэформы,што прайшла
ў Монтэвідэо на ініцыятыву ФАО -Харчовай і Сельскагаспадарчай структуры ААН.
Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што тэмы канферэнцыі вельмі важныя для чалавецтва
і напрамкі кранаюць каталіцкую Царкву,якая бачыць сваё пакліканне ў дапамозе людзям
ва ўсіх галінах. Сёння маецца відавочная неабходнасць надаць новы імпульс міжнароднаму
зграмаджанню, каб супрацьставіцца цяжкасцям на шляху развіцця. У шэрагу першаступенных
праблем - і праблема сусветнай сельскай гаспадаркі.Рабіць яе другарадным пытаннем
дня было б згубна для сацыяльнага, эканамічнага, а нават духоўнага поступу чалавецтва.
Арцыбіскуп Болонек даў на канферэнцыі заўвагу, што, нягледзячы на багацце ініцыятываў,якія
прымаюцца ў розных частках свету і накіраваныя на палепшанне становішча асоб, занятых
у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, мільёны людзей усё яшчэ чакаюць на рэальныя
вынікі, у прыватнасці, на пераадоленне голаду. Адной з прычын захавання такога
становішча апостальскі нунцы назваў некаторы адрыў гэтых праектаў і праграм ад рэчаіснасці
розных краін і народаў, адсутнасць у іх сувязі з традыцыйнымі структурамі, маральнымі
каштоўнасцямі і самастойнымі здольнасцямі людзей і цэлых нацыянальных грамад на месцах.