2006-03-14 12:03:53

Галоўны рабiн Рыма наведаў рымскую мячэць.


Галоўны рабiн Рыма Рыккардо Дi Сеньi наведаў рымскую мячэць, дзе быў прыняты Генеральным дырэктарам Iсламскага культурнага цэнтра Iталii Абделлой Редуанам i прадстаўнiком Сусветнай Мусульманскай лiгi ў Iталii Марiо Шалойя.
Па словах Галоўнага рабiна, гэта сустрэча “ёсць сымвалiчным момантам наблiжэння, iмкнення да дыялога памiж двума рэлiгiямi”, якiя ад даўнiх часоў прысутныя ў Вечным горадзе.
Удзельнiкi спаткання аднадушна асудзiлi любыя акты тэрарызма, антысемiтызма i iсламафобii, падкрэслiўшы, што “рэлiгii павiнны быць элементам, якi аб’ядноўвае, а не падзяляе. Усе мы верым у таго ж самага Бога i да Яго павiнны звяртацца ў цяжкiя моманты, з мэтай атрымаць Яго дапамогу для пераадолення цяжкасцяў i жыццёвых выпрабаванняў, ад якiх народы i краiны пакутуюць сёння”.
Абделла Редуан звярнуўся пад час спаткання непасрэдна да прысутных на iм журналiстаў, заклiкаўшы iх быць носьбiтамi iдэй салiдарнасцi, сардэчнасцi i дыялога.
У сваю чаргу Рыккардо Дi Сэньi запрасiў прадстаўнiкоў iсламскай грамады наведаць рымскую сiнагогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.