25. Загады аб суботнiм i аб юбiлейным годзе з’яўляюцца сацыяльнай навукай “у сваёй
аснове”. Яны паказваюць, што прынцыпы сацыяльнай справядлiвасцi i салiдарнасцi
натхнёныя не заслужанай намi збаўчай падзеяй, якую здзейснiў Бог, i каштоўны не толькi
як папраўка практыкi, падпарадкаванай эгаiстычным iнтэрэсам i мэтам, але павiнны зрабоцца,
хутчэй, - у якасцi “прароцтва аб будучынi” - нарматыўным арыенцiрам,
з якiм кожнае пакаленне ў Iзраiлi павiнна атоесамлiваць сябе, калi хоча захаваць вернасць
Богу. Гэтыя прынцыпы робяцца асновай прароцкага казання, якое заахвочвае людзей
прыняць iх. Божы Дух, увайшоўшы ў чалавечае сэрца, абвяшчаюць Прарокi, надасць
вам тыя самыя пачуццi справядлiвасцi i мiласэрнасцi, што знаходзяцца ў сэрцы Пана
(пар. Ерам 31, 33 i Iез 36, 26-27). Тады воля Божая, выяўленая ў Дэкалогу,
падараваным на Сынаi, здолее творча ўкаранiцца ва ўнутраным свеце чалавека. Гэты працэс
iнтэрыярызацii прыводзiць да большай глыбiнi i рэчаiснасцi ў сацыяльнай
дзейнасцi i дазваляе паступова унiверсалiзаваць настрой на справядлiвасць i салiдарнасць;
гэты настрой народ Запавета заклiканы прыняць у адносiнах да ўсiх людзей, якiя належаць
да любога народу, да любой нацыi. б) Прынцып стварэння i бескарыслiвае дзеянне
Бога 26. Думка Прарокаў i Мудрацоў, сфармуляваўшы прынцып, згодна якому ўсё
створана Богам, падводзiць да першага з’яўлення i да самой крынiцы плана Божага аб
усiм чалавецтве. Сцвярджаць, прамаўляючы Сымвал веры Iзраiля, што Бог ёсць Творцай,
- значыць не толькi выказваць тэарытычную ўпэўненасць, але i разумець пачатковы маштаб
бескарыслiвага i мiласэрнага дзеяння Пана, накiраванага на чалавека. Бо Бог свабодна
дае быццё i жыццё ўсяму, што iснуе. Мужчына i жанчына створаны па Ягонаму вобразу
i падабенству (пар. Быц 1, 26-27) i менавiта таму заклiканы быць бачным знакам
i дзейсным iнструментам божай бескарыслiвасцi ў садзе, куды Бог iх змясцiў, каб яны
ўзрошчвалi i захоўвалi даброты створанага свету. 27. У бескарыслiвым дзеяннi
Бога Творцызнаходзiць сваё выяўленне сам сэнс стварэння, хаця ж ён
заценены i перакручаны вопытам граха. Бо ў аповедзе аб першародным грахе (пар.
Быц 3, 1-24) апiсваецца сталая спакуса i адначасова разлад – сiтуацыя, у якой
чалавецтва апынулася пасля падзення прабацькоў. Не паслухацца Бога – значыць ухiлiцца
ад Яго любячага погляда i пажадаць самастойна распараджацца ўласным iснаваннем i паводзiнамi
ў свеце. Разрыў супольнасцi з Богам вядзе да разрыву ўнутранай еднасцi чалавечай асобы,
да разрыву агульнасцi памiж мужчынай i жанчынай i гарманiчных адносiнаў памiж людзьмi
i iншымi стварэннямi. Гэты першапачатковы разрыў – самы глыбокi корань усяго зла,
якое ёсць паразай грамадскiх зносiнаў памiж людзьмi, i ўсiх сiтуацый, якiя ў эканамiчным
i палiтычным жыццi пагражаюць годнасцi асобы, справядлiвасцi i салiдарнасцi. II.
Езус Хрыстус Выкананне Айцоўскай задумы любовi а) У Езусе Хрысце здзяйсняецца
вырашальная падзея ў гiсторыi Бога з людзьмi 28. Дабразычлiвасць i мiласэрнасць,
якiя натхняюць дзеянне Божае i даюць ключы да яго тлумачэння, так наблiжаюцца да чалавека,
што набываюць рысы Чалавека Езуса – Слова, якое сталася плоццю. Па словах Лукi
Езус апiсвае Сваё мессыянскае служэнне словамi Iсаii, што нагадваюць аб прарочым значэннi
юбiлея: “Дух Панскi на Мне; бо Ён памазаў Мяне дабравесцiць галечным i паслаў Мяне
аздараўляць скрушаных сэрцам, прапаведваць палонным вызваленне, сляпым прасвятленне,
адпусцiць змучаных на волю, прапаведваць лета Панскае спрыяльнае. (4, 18-19; пар.
Iс 61, 1-2). Такiм чынам, Езус гаворыць аб выкананнi прароцтва не толькi
таму выконвае тое, што было абяцана i чаго чакаў Iзраiль, але i ў тым больш глыбокiм
сэнсе, што ў Iм здзяйсняецца вырашальная падзея ў гiсторыi Бога з людзьмi. Бо
Ён абвяшчае: “Той хто бачыў мяне – бачыў Айца” (Ян 14, 9). Iншымi словамi,
Езус яўна i дакладна дэманструе, хто такi Бог i як Ён паводзiць Сябе з людзьмi. 29.
Любоў, ажыццяўляючая служэнне Езуса сярод людзей, ёсць тою, якую адчувае Сын ў
цеснай лучнасцi з Айцом. Новы Запавет дазваляе нам пазнаёмiцца з вопытам, якi
перажывае i паведамляе нам Сам Езус, вопыт любовi Бога, Ягонага Айца – Абба, - i,
такiм чынам, дазваляе нам асягнуць самога засяроджання боскага жыцця. Езус абвяшчае
вызваленчую мiласэрнасць Бога тым, якiх сустракае на Сваiм шляху, пачынаючы з бедных,
маргiналаў, грэшнiкаў, i запрашае iх крочыць за Iм, бо Ён першым падпарадкоўваецца
Божай задуме любовi як Ягоны пасланец у свеце, i робiць гэта абсалютна выключным чынам. Езус
адчувае Сябе Сынам – менавiта так выяўляецца гэты першапачатковы вопыт. Сын атрымаў
усё, i i задарма, ад Айца: “Усё, што мае Айцец, ёсць Маiм” (Ян 16, 15). Ягоная
ж мiссыя складаецца ў тым, каб далучыць да гэтага дару i да гэтых сыноўскiх адносiнаў
усiх людзей: “Я ўжо не клiчу вас рабамi, бо раб не ведае, што робiць гаспадар яго;
але Я назваў вас сябрамi, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго” (Ян 15,
15). Прызнаць любоў Айца – для Езуса значыць: натхняцца ў Сваiх дзеяннях той
жа Божай бескарыслiвасцю i мiласэрнасцю, якiя нараджаюць новае жыццё, i такiм чынам
зрабiцца, у самiм Сваiм iснаваннi, прыкладам i ўзорам для вучняў. Яны заклiканы
жыць, як Ён, а пасля Ягонай Пасхi, значыць смерцi i ўваскрасення, жыць у Iм i Iм,
дзякуючы багатаму дару Святога Духа, Пацяшыцеля, якi ўкарэньвае ў сэрцах вобраз Самаго
Хрыста.