2006-03-13 13:47:02

"Анёл Гасподні": запросіны да слуханьня Хрыста


А паўдні, ў нядзелю 12-га сакавіка, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Папа сказаў, што Вялікі Пост зьяўляецца запрашэньнем да слуханьня Хрыста. Такое стаўленьне ёсьць дарам і заданьнем кожнага хрысьціяніна.
RealAudioMP3
Учора раніцай закончыліся ў Ватыкане рэкалекцыі, якія ў Апостальскім Палацы абвяшчаў эмэрытаваны Патрыярха Вэнэцыі, кардынал Марко Чэ. Былі гэта дні поўнасьцю прысьвечаныя слуханьню Госпада, які заўсёды да нас гаворыць, чакаючы што-раз то большае ўвагі, асабліва ў гэтым часе Вялікага Посту. Прыпамінае нам аб гэтым таксама Эвангэльле сёньняшяе нядзелі, спасылаючыся да расказу аб перамяненьні Хрыста на Гары Табор. Калі Апосталы стаялі поўныя зьдзіўленьня перад абліччам перамяненьня Госпада, які гаварыў з Майсеям ды Ільлёю, ў адной хвіліне Пятра, Якуба і Яна ахапіў воблак, з якога адазваўся голас: “Гэта мой Сын Узлюблены, Яго слухайце”.
Жывучы на гэтай зямлі- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—нікому не дадзена аднак аставацца на “Гары Табор”. Сапраўды, чалавечае жыцьцё ёсьць дарогаю веры і як такое праходзіць больш ў цені чым у поўным сьвятле. Тут на зямлі, кантакт з Богам больш наладжваем цераз слуханьне чым цераз здані.
Найсьвятая Дзева Марыя, хаця была найбліжэй Бога сярод усіх людзкіх стварэньняў, ішла ў пілігрымцы веры зьберагаючы і безупынна абмяркоўваючы ў сваім сэрцы словы, якія накіраваў да яе Госпад. Збвяртаўся да яе як цераз словы са Сьвятога Пісаньня так і цераз падзеі з жыцьця свайго Сына, ў якіх яна пазнавала і прыймала таямнічы голас Госпада. Вось дар і заданьне для кожнага з нас у часе Вялікага Посту- сказаў на заканчэньне сваей прамовы Папа—слухаць Хрыста так як Марыя слухала. Слухаць Яго у ягоным Слове, зьмешчаным у Сьвятым Пісаньні. Слухаць Яго ў здарэньнях нашага жыцьця, намагаючыся адчытаць у іх пасланьне Божага Правіду. Слухаць Яго таксама ў братах, асабліва малых і ўбогіх, ў якіх сам Ісус просіць нашае канкрэтнае любові. Слухаць Хрыста і быць паслухмяным Ягонаму голасу: вось майстэрская дарога, якая адзіная вядзе да паўнаты радасьці і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.