2006-03-11 09:35:15

Сімпозіўм адносна 40 годдзя "Ад Джэнтэс"


На Папскім Урбаніяньскім Унівэрсытэце ў Рыме працягваецца трохдзённы сімпозіўм, які прысьвечаны 40-а годдзю дэкрэту “Ад Джэнтэс” Другога Ватыканскага Сабору аб місійнай дзейнасьці Касьцёла. Як сказаў нашаму радыё арцыбіскуп Гозэр: “Сабаровы дэкрэт “Ад Джэнтэс” аб місійнай дзейнасьці Касьцёла надалей вельмі актуальны. Мы жадаем адчытаць яго пасьля 40-а гадоў у новым кантэксьце, менавіта не толькі ў разьвіцьці сьвядомасьці Касьцёла на працягу ўсіх гадоў пасьля сабаровага навучаньня, дзе быў вялікі ўклад чарговых Рымскіх Папаў ( Паўла 6, Яна Паўла ІІ з яго энцыклікаю “Redemptoris misio”), але таксама ў кантэксьце сёньняшняе сітуацыі Касьцёла і сьвету. Ён яшчэ дадаў, што Касьцёл разьвінуўся хутка і вельмі дынамічна ў, так званых, місійных краінах. Адначасна сьвет падвяргаецца вельмі хуткім пераменам і становіць новы, вялікі місійны выклік для ўсіх веруючых. Мы жадаем—дадаў арцыбіскуп Госэр—каб гэтая сустрэча была часам задуманьня і глыбокага сабаровага навучаньня ўзбагачанага чарговымі гадамі роздумаў.
У сімпозіўме ўдзельнічаюць спэцыялісты з каталіцкіх унівэрсытэтаў сьвету як таксама члены Найвышэйшага Камітэту Папскіх Місійных Учынкаў, якія прадстаўляюць ўсе кантынэнты.








All the contents on this site are copyrighted ©.