Пасланне Свяцейшага Айца з нагоды 60 гадавiны Львоўскага псеўдасабора.
8 сакавiка пад час Архiрэйскай лiтургii з нагоды 60 гадавiны Львоўскага псеўдасабора,
якую ўзначалiў галава Украiнскай грэка-каталiцкай Царквы кардынал Любамiр Гузар, было
зачытана пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, напiсанае ў сувязi з падзеямi, якiя
адбылiся ў 1946 годзе ў Львове. «На жаль, - пiша Папа, - у гэтыя сумныя днi сакавiка
1946 года невялiкая група святароў, якая сабралася на псеўдасынодзе, узяла сабе права
прадстаўляць Царкву i здзейснiла жудаснае злачынства супраць царкоўнай еднасцi. Пасля
гэтага ўзмоцнiлася насiлле супраць тых, што засталiся вернымi лучнасцi з Бiскупам
Рыму, i гэта абумовiла далейшае цярпенне i прымусiла Царкву схавацца ў падполлi. Але
негледзячы на вялiкiя пакуты i выпрабаваннi, Божы Провiд не дазволiў знiкнуць той
суполцы, якая на працягу стагоддзяў лiчылася законнай i жывой складаючай часткай iдэнтычнасцi
ўкраiнскага народа. Грэка-каталiцкая Царква ўласным прыкладам працягвала сведчыць,
што Хрыстовая Царква з'яўляецца адзiнай, святой, саборнай i апостальскай», - зазначыў
у сваiм пасланнi Бенедыкт XVI°. Наша гiстарычная даведка: Згаданы сабор Украiнскай
грэка-каталiцкай Царквы адбыўся 8-10 сакавiка 1946 года па iнiцыятыве трох святароў
– Гаўрыiла Касцельнiка, Мiхала Мельнiка i Язэпа Пельвецкага. Яны прадстаўлялi
тры епархii Галiцкай мiтраполii – Львоўскую, Перамышльскую (цяпер знаходзiцца на тэррыторыi
Польшчы) i Станiслаўскую (у 1962 годзе Станiслаў пераiменаваны ў Iвана-Франкоўск).
Iнiцыатыўная група была зацверджана Саветам народных камiсараў УССР як “часовы царкоўна-адмiнiстратыўны
ворган Грэка-каталiцкай Царквы” з мэтай яе аб’яднання з Рускай праваслаўнай Царквой
Маскоўскага патрыярхата. Напярэдаднi сабора былi арыштаваныя ўсе ерархi Украiнскай
грэка-каталiцкай Царквы на чале з мiтрапалiтам Язэпам Слiпым. У сакавiку 1946 года
яны былi асуджаны на доўгiя тэрмiны зняволення, у той час як удзельнiкi псеўдасабора
выказалiся за лiквiдацыю Берасцейскай вунii 1596 года, разрыў адносiнаў з Апостальскiм
пасадам i за аб’яднанне з РПЦ МП. Згаданы сабор лiчыцца незаконным i не адпавядаючым
Кананiчнаму праву Каталiцкай Царквы, бо пад час яго былi парушаны некаторыя царкоўныя
каноны, члены iнiцыатыўнай групы яшчэ да сабора перайшлi ў праваслаўе, а на ўдзельнiкаў
сабора аказваўся цiск з боку савецкай улады. Пасля фактычнага скасавання УГКЦ на тэррыторыi
СССР гэта Царква працягвала сваё служэнне за мяжой у асяродку ўкраiнскай дыяспары,
а многiя святары ў самой Украiне працягвалi служыць падпольна. Рашэннi Львоўскага
псеўдасабора былi ануляваны ў 1989 – 1990 гадах пасля выхаду УГКЦ з падполля.