2006-03-09 14:31:07

Заява халдэйска-каталiцкага патрыярха аб эмiграцыi з Iрака.


Нягледзячы на тое, што сiтуацыя ў Iраку «жудасная i трагiчная», галава халдэйска-каталiцкай Царквы краiны заявiў, што «практычна нiводны хрысцiянiн не мае намеру пакiдаць Iрак, а з'ява iмiграцыi з Iраку больш закранула мусульманаў».
Патрыярх Эмануэль Дэллi III° падкрэслiў, што маштабы хрысцiянскай iмiграцыi з краiны перабольшваюцца. Многiя семьi пакiнулi Багдад, пераехалi ў больш спакойныя гарады на поўначы краiны. Аднак хрысцiяне не маюць намеру пакiдаць сваю краiну, яны чакаюць свайго хуткага вяртання ў родныя мясцiны.
Эммануэль Дэллi III° адзначыў, што «у сучасных умовах пакутуюць усе жыхары краiны, як хрысцiяне, так i мусульмане”.







All the contents on this site are copyrighted ©.