2006-03-09 13:52:22

Ватыкан: сьвяткаваньні першае гадавіны сьмерці Яна Паўла ІІ


Ружанцовая малітва на Плошчы Сьвятога Пятра ўвекавечыць першую гадавіну сьмерці Яна Паўла ІІ. У лісьце да пробашчаў Вечнага Гораду, кардынал Камільло Руіні запрасіў вернікаў, каб у нядзелю 2 красавіка , а гадзіне 21 паводле рымскага часу, прыбылі на Ружанцовую Малітву. Гэтая сустрэча мае быць падзякаю Богу за дар, якім Ян Павал ІІ быў для Касьцёла і чалавецтва. Папскі Вікарый для рымскае дыяцэзыі падкрэсьліў ў сваім лісьце, што справа ідзе пра паўторнае перажыцьцё “клімату інтэсіўнае малітвы, якая суправаджала адыход Яна Паўла ІІ на канчтковую сустрэчу з Богам”. Папа Бэнэдыкт 16 прывітае вернікаў, якія прыйдуць на Плошчу Сьвятога Пятра, з вакна сваей бібліятэкі.
Як паінфармавана, гэтага дня Ватыкан і Кракаў, спалучыць а гадзіне 21.37 (цэлы час паводле рымскага часу) спэцыяльны тэлемост. Папа Бэнэдыкт 16 прывітае моладзь з Польшчы, што зьбярэцца перад “вакном Папы” на плошчы перад Домам Кракаўскіх Арцыбіскупаў.
3 красавіка, а гадзіне 17.30 Бэнэдыкт 16 адслужыць у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра Імшу за душу Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.