2006-03-09 14:26:48

Вiзыт арцыбiскупа Балонii да Сусветнага Патрыярха Барталамея I°.


З 10 да 15 сакавiка адбудзiцца вiзыт арцыбiскупа Балонскага монс. Карло Каффарры ў Канстантынопаль па запрашэнню Сусветнага Патрыярха Барталамея I°. Галоўнай падзеяй спаткання будзе Боская лiтургiя, якая будзе цэлебравацца ў нядзелю 12 сакавiка ў патрыяршым саборы св.Георгiя ў Фанаре, старажытным раёне Канстантынопаля, з нагоды свята Праваслаўя.
«Гэты вiзыт, - заявiў монс. Каффарра, якi будзе ўзняты Бенедыктам XVI° да кардынальскай годнасцi 24 сакавiка, - дазваляе працягнуць адносiны глыбокага братэрства, якiя ўсталявалiся памiж вернiкамi-хрысцiянамi Балоньi i Канстантынопаля». «Для нас, - працягнуў сваю думку iтальянскi арцыбiскуп, - гэта запрашэнне наведаць Канстантынопаль ёсць паказальным па двух нагодах: з аднаго боку – гэта знак еднасцi; з iншага – згаданы вiзыт дазваляе адчуць жаль з нагоды не асягнутай яшчэ пакуль поўнi зносiнаў. I таму я стала раю вернiкам малiцца, каб Пан надзялiў нас гэтай еднасцю». Свята Праваслаўя адзначаецца Канстантынопальскай Царквой у першую нядзелю Вялiкага Посту ў памяць аб перамозе над iконаборцамi ў 843 годзе i поўнага аднаўлення ўшанавання святых iконаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.