2006-03-09 13:55:40

Апора цывілізацыі - жанчына.
Архіепіскоп Афінскі Хрістодул, насуперак заходнему
скептычнаму стаўленню да Міжнароднага Дня жанчын,
павіншаваў сваіх прыхаджанак і ўсіх прадстаўніц "слабой"
паловы чалавецтва з 8 сакавіка.


У Грэцыі, наогул,жаночы дзень успрымаецца як палітычнае свята барацьбы за раўнапраўе і эмансіпацыю. Віншаваць жанчын, дарыць ім кветкі не прынята. Аднак палітычныя і грамадскія лідэры у апошнія часы віншуюць жанчын з працоўнымі поспехамі і заваёвамі на грамадскім даляглядзе. Галава Эладскай праваслаўнай Царквы архіепіскап Хрістодул вызначыўся паэтычнасцю і вобразнасцю свайго сёлетняга віншавання. "Царква радуецца правам жанчын і заўсёды моліцца аб іхным духоўным узвышэнні ва ўсіх народах Зямлі,-піша архіепіскап.- Гэты дзень па цэлым свеце прысвячаны правам жанчыны, і гэта справядліва. Жанчына - не рэч, не посуд ці прадмет зняволення. Яна - Боскае стварэнне, упрыгожанне мужа і апора цывілізацыі." Вось як цэніць архіепіскуп Афінскі і ўсяе Элады жаноцкую частку народаў свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.