2006-03-07 13:48:31

Казань узбагачваецца.


RealAudioMP3 "Адроджаная мячэць Кул Шаріф - галоўны падарунак да 1000-годдзя Казані - папоўнілася ўнікальным музеем Ісламу, якога няма ў аніводным мусулманскім храме свету",- сказаў на адкрыцці ўстановы старшыня Рады Муфтыеў Расіі шэйх Равіль Хазрат Гайнутдзін. Ён падкрэсліў яшчэ наступнае:"Тут адроджаны дух Іслама. Гэтая хавальніца гісторыі рэлігіі ўнікальная яшчэ й тым, што спалучаная са шматвекавой гісторыяй і культурай татарскага народа."
Сапраўды старажытныя экспанаты сабраныя ва ўнікальнай калекцыі. Гэта каменныя помнікі 10-га -- 11-га стагоддзяў,знойдзеныя на тэрыторыі былой Волскай Булгарыі, рукапісы святых кніг Карану ад 18-га стагоддзя, намазлыкі - малітоўныя дываны, пацеркі, компасы са стрэлкай, што заўсёды ўказвае на Мекку. Музей сустракае ўсіх макетам галоўнай мусульманскай святыні - камянём Каабы. Да ЯГО ў Мекку, у запаведную мячэць штогод пілігрымуюць на хадж мільёны мусульманаў з розных кантынентаў Зямлі.
Як паведаміла журналістам дырэктар музея пры мячэці Кул Шаріф спадарыня Роза Мухаметшына, у ягоным стварэнни прынялі ўдзел багасловы,гісторыкі ,археолагі Татарстана і іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама краін СНД, Егіпта, Ірана, Саўдаўскай Аравіі, Турцыі.За тры гады сабрана больш за 2 тысячы экспанатаў ,якія расказваюць пра гісторыю і асновы Ісламу, ўзаемапранікнення Іслама і дзяржавы, грамадства ды сям'і.







All the contents on this site are copyrighted ©.