2006-03-04 11:06:04

Папа Бэнэдыкт 16 у нашым радыё


Дзень 3 сакавіка ўпісаўся залатымі літарамі ў гісторыю Ватыканскага Радыё. Сьвяцейшы Айцец, як шосты Рамскі Папа наведаў сядзібу сваёй радыёстанцыі. Былі гэта 13 адведзіны Наступніка Пятра ў Ватыканскім Радыё. Сёньня мы больш падрабязна раскажам пра гэты візіт.
Візіт Сьвяцейшага Айца трываў паўтары гадзіны. Пачаўся малітваю ў адноўленай Студыі 3, якая ад сёньня называецца студыя кардынала Кароля Вайтылы ды затым Папа сеў перад мікрафонам гэтае студыі і на жыва прывітаў ўсіх слухачоў нашага радыё. Прыпомніў, што адкрываючы радыёстанцыю 75 гадоў таму назад Папа Пій 11 даў новы голас Сьвятой Сталіцы, а нават усяму Касьцёлу і Богу. Вашае радыё- падкрэсьліў Папа- не толькі гаворыць, але вядзе дыялог, каб зразумець і адказаць на найважнейшыя пытаньні, ствараючы такім чынам Божую сям”ю. Мне здаецца, што ў гэтым менавіта заключаецца значэньне гэтага радыё- сказаў Сьвяцейшы Айцец - значыць дапамагаць у пабудове вялікай сям”і, ў якой ,ў разнароднасьці культур і моваў усе зьяўляюцца братамі і сёстрамі, дзякуючы чаму стаюцца сілаю міру.
Затым Папа Бэнэдыкт 16 маліўся ў нашай капліцы Дабравешчаньня. Адсюль ідуць ў эфір літургічныя праграмы. Папа сустрэўся з усімі супрацоўнікамі праграм нашае радыёстанцыі. На заканчэньне візіту сказаў кароткую прамову, ў якой яшчэ раз падкрэсьліў значэньне нашага Радыё для ўсіх веруючых. Сказаўшы, між іншым, што калі камунізм пашырыў сваё дамінаваньне ў многіх краінах цэнтральнае і ўсходняе Эўропы ды таксама і ў іншых частках сьвету, Ватыканскае Радыё пабольшыла лік праграмаў і моваў, каб дайсьці да хрысьціянскіх супольнасьцей гэтых краін, захопленых таталітарным рэжымам, ды перадаваць сьведчаньні блізкасьці і салідарнасьці Папы і Сусьветнай Царквы.
На заканчэньне сваёй прамовы, Папа заахвоціў журналістаў нашага радыё, каб надалей верна перадавалі навучаньне Каталіцкага Касьцёлу ды выказваючы прызнаньне для дагэтуляшняе працы,Сьвяцейшы Айцец надзяліў на ўсіх працаўнікоў і слухачоў нашага радыё сваё Апостальскае блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.