2006-03-04 11:20:54

Cалодкі напамін аб Святой Тэрэзе.


Літаральна яго стварылі кандытары з Нармандыі. Гэта - новае пірожнае -
"gateau de Therese" - у гонар святой з Ліз'ё. Прычым, быў аб'яўлены конкурс на права выпякаць гэты кандытарскі выраб. Выйграў юны прафесіянал, які прыдумаў пірожнае ў форме сэрца. Ён растлумачыў, што натхніла яго сардэчнасць гэтай славутай на ўвесь свет суайчынніцы - св. Тэрэзы ад дзіцяткі Ісуса, якая ўсю сабе аддавала служэнню ближняму ў нялёгкія для Нармандыі і ўсяе Францыі часы - напрыканцы 19 стагоддзя.
Цяпер пачынанне маладых кандытараў атрымала адабрэнне духоўных уладаў Нармандыі.У дазволе і блаславенні да таго ж гаворыцца, што неабходна знайсці сувязь гэтага ласунку з часам і абставінамі жыцця святой. Умоваю сталася таксама патрабаванне заставацца ў рамках традыцыйнай паўночнай французскай кухні, без уліку сучаснае моды на замену натульных прадуктаў нізкакаларыйнымі і часта зменьваючымі густ.







All the contents on this site are copyrighted ©.